Кацярына Ваданосава: Арыстакратызм, адраджэнне, натхненне з глыбiнных крынiц

Кацярына ВаданосаваНа святочных вечарах ў вiцебскiм мастацкiм салоне-галерэi «Сцяна»  адбылося выступленне зоркi беларускага фольк-рока.
Гэта былi днi сапраўднага сiнтэзу мастацтваў, пра якiя ўжо распавядалася ў пераднавагоднiм нумары газеты.
Спачатку нагадаем чытачам, што азначае «Сцяна» для фармiравання культурнай прасторы горада. Гэта праект прыватнай мастацкай галерэi ў Вiцебску, якая адчынiла свае дзверы ў 2010 годзе. Праект арыентуецца на творы высокага, узнёслага мастацтва, з яркiм, подкрэсленым выразам асабiстага мирапогляду творцы. Ён увасабляецца вельмi актыўнымi людзьмi, якiя неабыякава ставяцца да будучынi беларускай культуры i яе месца ў культурнай прасторы Еўропы. Дырэктарам галерэi з’яўляецца вядомы мастак мiкалай дундзiн, i з цягам часу яна прыцягвае да сябе ўсё новых творча апантаных людзей.
Зараз «Сцяна» надае дакладны шлях абагульнення творчай i iнтэлектуальнай элiты горада. «Калядные цуды», праведзеныя ў «Сцяне», былi сакральным святам сапраўднага мастацтва ў «горадзе анёлаў». Iх водгукi засталiся ў сэрцах гледачоў, з захапленнем распавядаючых зараз аб гэтай акцыi тым, каму не пашчасцiла на яе трапiць.
Iдэя сiнтэзу знаходзiла свой выраз у спалучэннi музычнага i тэатральнага мастацтва з творамi салона-галерэi. Адзначым, што «Сцяна» вылучаецца сваеасаблiвым, непаўторным духам. Калi, напрыклад, Вiцебскi мастацкi музей напоўнены светлымi вобразамi творчасцi мiнуўшчыны i сучаснасцi, а Вiцебскi цэнтр сучаснага мастацтва з’яўляецца непаўторным, бурлiвым скрыжаваннем шляхоў сучасных творцаў, то прырода салона-галерэi «Сцяна» вылучаецца сваёй магiчнасцю. Гэта не светлая прастора i не тэрыторыя цемры, у «Сцяне» пануе вельмi засяроджаны, медытатыўны дух, звязаны з паглыбленнем у сутнасць чалавечага iснавання.
Музычны элемент на святочным вечары быў прадстаўлены вельмi разнапланава. Гэта iнструментальныя дуэты i трыо, у некаторых з iх былi аб’яднаны народныя i класiчныя музычныя iнструменты. Вельмi ўзнёсла ў прасторы мастацкiх артэфактаў выглядалi ансамблi скрыпачоў дзiцячай школы мастацтв №1 iмя А. В. Багатырова. З тэатральным элементам канцэптуальнага сiнтэзу гледачы сутыкнулiся, калi ўбачылi сапраўдны «тэатр цяняў», якi прадэманстраваў святочную навагоднюю гiсторыю. Таксама вылучалася пантамiма уладзiмiра волкава, iнтэрв’ю з гэтым незвычайным мiмам, музыкантам i мастацтвазнаўцам мы прапануем нашым чытачам ў натупным нумары газеты.
А зараз аб сапраўднай жамчужыне ка-лядных цудаў, якой i з’явiлася кацярына ваданосава з яе музычным фольк-рокавым гуртам «Alta Mente». Глыбока эмацыянальныя, духоўна натхнёныя i метафiзiчна змястоўныя песнi аказалi непаўторнае ўражанне на гледачоў. Яркiм акцёркiм талентам Кацярыны Ваданосавай былi захоплены ўсе прысутныя. Беларусь у творчасцi яе гурта ўспрымаецца сапраўды метафiзiчна i праз дасканалае веданне гiсторыi (а Кацярына – гiсторык па адукацыi), яна выходзiць на абагульненнi праз сiмволiку снавiдаў i перажыванне бесперапыннацi iснавання, у якiм – адчуванне вечнасцi:
Раскажы мне пра край
Рэк і сьветлых абшараў,
Край бясконцай вясны,
Дзе не страшны і скон,
Раскажы мне пра край,
Аб якім усе мы марым,
Аб якім бачым сны
Ужо тысячы дзён.
Нездарма «Alta Mente» у перакладзе з лацiнскага азначае «ў глыбiнi душы». Сапраўды, мы апынулiся сведкамi творчасцi, якая iдзе з глыбiнi адчування жыватворных вытокаў iснавання. I выступ гэтага гурта быў вельмi значным i палезным для ажыццяўлення культурнага абмену памiж Мiнскам i горадам, якi часта называюць «культурнай сталiцай Беларусi». З нагоды гэтага ажыццяўлення ў нас i адбылася размова з Кацярынай Ваданосавай ужо пасля яе вяртання ў Минск.
– Кацярына, цi даводзiлася вам выступаць у вiцебску раней? якiя уражаннi зрабiў на вас горад?
– Выступалi мы ў Вiцебску ўпершыню, гэта быў цiкавы вопыт для нас. Вельмi прыемна, што нас туды запрасiлi. Мы доўга збiралiся, некалькi разоў думалi рэалiзавать там пэўныя творчыя за-думы яшчэ раней, але ж нешта зрывалася, i ў рэшце рэшт мы трапiлi туды. Ура! А ў самiм горадзе мы былi, зразумела, не ўпершыню, бо ва ўсiх у нас ёсць сваякi, таму не было праблем, дзе спынiцца. Горад бачылi неаднаразова. Ён вельмi нам падабаецца, кожны, хто пабываў у iм, згадзiцца з нашым меркаваннем. Калi гаварыць аб самой галерэi, я б вызначыла вельмi ўтульную прастору i прыемную, удзячную публiку. Вельмi прыемна было iграць для яе, прыйшлi сцiплыя, культурныя i iнтэлiгентныя людзi.
– адраджэнне нацыянальнай культуры… калi вас гэта iдэя захапiла ў жыццi i творчасцi?
– Музыкай я пачала займацца
даўным-даўно, у мяне i бацька музыкант. Заўсёды ў нас у сям’i музыка гучала, i з шасцi гадоў я iграю на розных iн-струментах. А вось суаднесцi музыку, якой мне volens-nolens прыйшлося займацца, i тое, што мне заўсёды падабалася – гэта гiсторыя i нацыянальная культура, прыйшло да мяне, напэўна, ў школьныя гады. Я стала чытаць шмат лiтаратуры i адкрывала для сябе прастору беларускай культуры. Да таго ж у мяне сям’я бiлiнгвiстычная, дзядуля – беларускi пiсьменнiк, i беларуская мова, беларуская культура для мяне першапачаткова родныя, мне не прыйшлося да гэтага прыходзiць.
– варта адзначыць вельмi арыгiнальны стыль вашых выступленняў. не толькi спевы музычнага нумара, але i вельмi моцная акцёрская падача матэрыяла. якiя крынiцы вашага натхнення вы б вылучылi?
– Тут грае сваю ролю, напэўна, ўсё,
з чым я сутыкаюся ў сваiм жыццi. У музычным плане – гэта рок, спачатку быў класiчны рок: «Led Zeppelin» «Doors», «Deep Purple», зараз гэта, зразумела, фолькрокавыя гурты. Магу гадзiнамi слухаць фолькавую музыку i ўлiвацца ў яе кантэкст. Калi гаварыць аб нашым сярэднявечным антуражы, гэта зыходзiць з таго, што па адукацыi я гiсторык, i нат-хняе мяне пастаянна гiсторыя, перш за ўсё – гэта гiсторыя мастацтваў Сярэднявечча i Адраджэння.
– Ёсць два пласты беларускай куль-туры: арыстакратычны i прaстана-родны. арыентацыя вашага гурта на арыстакратызм вiдавочна. наколькi яна наогул з’яўляецца важнай для беларусаў?
– Я магу прывесцi такi прыклад з гiсторыi нашай лiтаратуры. Калi такi вядомы i цудоўны наш паэт Максiм Багдановiч адаслаў свой знакамiты «Вянок» ў рэдакцыю «Нашай Нiвы», яму адмовiлi ў друкаваннi, бо, маўляў, просты народ гэта не зразумее. Але дзякуючы намаганням янкi купалы, зборнiк ўсё ж такi быў надрукаваны, i ўсе цудоўна яго зразумелi. Багдановiч, у вынiку, стаў у шэраг самых перадавых паэтаў на той час, i зараз, вядома. Я думаю, што ў любы час i ў любой сiтуацыi не толькi прастанародная культура, але i культура, арыентаваная на iнтэлiгентскасць i арыстакратызм, будзе запатрабавана. Канешне, не ўсiмi, але ёсць пэўная частка людзей, якая яе прымае. Я не магу сказаць, што мы iснуем для ўсёй масы насельнiцтва, i мы гэтым суцэльна задаволеныя.
Гэта зусiм не азначае, што намi адмаўляецца каштоўнасць народнай культуры, яна з’яўляецца гэткай «скарбнiцай», i мы перыядычна апрацоўваем народныя песнi. Народная культура не ўбогая, яна вельмi багатая i разнастайная. Проста мы робiм акцэнт на ўласную творчасць, мае ўласныя песнi. Мы ўвасабляем архетыпы беларускай культуры, прапускаем их праз сябе.
– Так, асабiсты адказ, асабiстая творчасць – гэта таксама першапачатковы аспект арыстакратычнай культуры, якая выходзiць за межы калектыўнага падсвядомага. спадзяемся, што мы бачылi вас у Вiцебску не апошнi раз. дарога пракладзена, i мы будзем далей працаваць над фармiраваннем адзiнай i непарыўнай прасторы нацыянальнай культуры.


Леанiд Андронаў

Раздел сайта: 

Яндекс.Метрика
.